- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі параўноўваць літоўскі і беларускі рухі нацыянальнага адраджэння на сутыку ХІХ і ХХ стагоддзяў, кідаецца ў вочы, наколькі моцна ў літоўцаў прысутнічала язычніцкая дамінанта. Гэта, нібы праграму, заклаў Сімонас Даўкантас, які ў 1845 годзе ўпершыню па-літоўску напісаў кнігу па гісторыі Літвы «Лад старажытных літоўцаў, гаранаў і жамойтаў», дзе быў вялікі раздзел «Вера старажытных літоўцаў».