be
pdf

Літаратурная Беларусь 6 (34)

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Ну і ню. Голы канфармізм. Хто цяпер паверыць: былі часы, калі людзі стаялі начамі ў чэргах па кнігі. А цяпер дзеці тых «стоікаў» выварочваюць цэлыя бібліятэкі на сметнікі. Канец слова? Менавіта так названы «праект» са здымкамі голых беларускіх літаратараў. Адчайная спроба хоць як звярнуць на сябе ўвагу. Так закаханы падлетак гатовы на самыя недарэчныя выбрыкі — абы ягоная Дульсінея азірнулася. Сяго-таго літаратары дамагліся — пра іх учынак спрачаюцца больш, чым пра іхнія тэксты. Якіх, паўторым, не чытаюць. «То мо цяпер...» — спадзяюцца. Што ж, сучасным светам кіруе маркетынг, рэклама. Калі Маякоўскі марыў — «чтобы после работы завком закрывал мои губы замком», — гэта зусім не была туга па цэнзуры ці якім-небудзь «Совету по нравственности». Проста паэт хацеў стаць удзельнікам агульнага вытворчага працэсу. Вось і літаратары задумалі стаць шараговымі ўдзельнікамі маркет-шоу. І звярнуць на сябе ўвагу такім жа чынам, як гэта робяць вытворцы калготак і пракладак. Бо літаратура ўрэшце рэшт — тавар…

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-09
  • Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Copyright: © by 2007-2009 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org