be
pdf

Літаратурная Беларусь 5 (57) 2011

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Кніга ў галаве. Часам сустрэнеш сярод старых камяніц, дзе люблю пахадзіць, чалавека з кнігай у галаве — гатовай, ці якая яшчэ ў працэсе. Я й сам такі. Мне больш імпануюць тыя, хто хоча сказаць штосьці пра замкі, фарты, каралёў, пра гарадзенцаў. Адзін аўтар напісаў пра сваю родную Сібір, але ў Горадні чытаць пра Сібір не хочацца, у тутэйшых яна не ў пашане… Пісаць ці не пісаць? Дурацкае пытанне. Хоць некаторыя вядомыя раілі: калі можаш не пісаць — не пішы. А калі не можаш? Амерыканскі празаік Поль Тэру расказвае выпадак. Заможны дзялок, які бавіўся вершыкамі, наіўна пацікавіўся ў яго: пісьменніцтва — ці добры спосаб зарабіць на жыццё? Не, канечне, але гэта файнае жыццё, — адказаў пісьменнік. Файнае, бо звычайна робіш тое, што табе падабаецца. Пакуль не даходзіць да выдання кнігі: дзе ўзяць грошы? Адзін сталічны празаік наракаў: у выдавецтве кніжку надрукуюць, а ганарар не даюць. Я прамаўчаў. Чалавеку бясплатна выпусцілі кнігу, і такі змрочны. А калі трэба заплаціць з уласнай кішэні, каб выйшла? Ад абурэння адмовіўся б пісаць?

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-05
  • Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Copyright: © by 2007-2011 Саюз Беларускіх пісьменнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org