- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чытанне на мяжы гадоў, старога і новага, і апошняга часу адметнае тым, што ў асноўным меў справу з перыядычнымі выданнямі. З незалежнымі газетамі, з апошнімі двума нумарамі часопіса «Дзеяслоў», 100-м (юбілейным!) і наступнымі нумарамі культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» і яшчэ з 18 па ліку выпускам хоць і беларускамоўнага, але ўжо замежнага перыёдыка «Тэрмапілы», які выдае ў Беластоку Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» (Польшча) і неардынарную назву якога ягоны рэдактар Ян Чыквін патлумачыў у свой час так: «Назва нашага новага перыёдыка сімвалічная. Яна сапраўды азначае, што мы, хай і невялікімі сіламі, мусім змагацца за сваю культуру, за беларускую справу, за Беларусь, як змагаўся за сваю радзіму пры Тэрмапілах невялікі атрад спартанцаў. Нас няшмат, але мы мусім гэтак жа мужна весці бітву».