- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сучаснасць і мана. Беларуская, расейская, украінская — мовы аднаго кораня, адной танальнасці. І калі ўжо гаварыць пра пераклад з расейскай — на беларускую ці наадварот, дык гэтым няхай бы займаўся сам аўтар. Ён здолее ўнікнуць моўных плюх-патырчакаў, бо спадзяванак на некага іншага — бясплодны: атрымаецца бяздушна-прыблізны тэкст, пазбаўлены аўтарскай асновы. У маёй аповесці, помніцца, «чорная гадаўка» была пераствораная ў «чорную гадалку», і такіх перлаў — па некалькі на кожнай старонцы. Я хвалююся, не прымаю кашчуннай адвольнасці, а рэдактару — ні ў лоб, ні ў брыво: малодшы брат мусіць не заўва жаць падобных агрэхаў, калі хоча, каб кніга пабачыла маскоўскае выдавецтва. Той раз мне давялося дасланы машынапіс карэнным чынам перарабляць, таму і пазначаны аўтарызаваным.