be
pdf

Літаратурная Беларусь 4-5 (32-33)

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Сэнс літаратуры. Гэтыя развагі пра лёс нацыянальнай культуры і роднай мовы, пра сутнасць літаратурнай творчасці ў посткамуністычны час, пра супрацьстаянне беларускага пісьменніка і чыноўніка старэйшына нашай літаратуры Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч пакінуў у сваіх дзённікавых нататках яшчэ летам 1992 года. Ці заўважныя якія-небудзь змены ў тых праблемах сёння — мяркуйце самі. ...Сэнс літаратуры. Дарэмна мы не хочам заўважаць ці прызнаваць яе вартасці. Калі не будзе літаратуры, не застанецца, фактычна, ніякага следу пра чалавека: чым ён жыў, што думаў, за што і з кім змагаўся, як весяліўся і пакутаваў, як быў рабом і панам, высокім і нізкім у сваіх учынках і помыслах. Іншая рэч, што літаратура не складаецца з геніяў, яна няроўная, як той лес: ёсць дубы, ёсць мачтавыя хвоі, але ёсць і падлесак, ёсць кусты, — усё тое, што стварае асяроддзе. Так і літаратура — выбранай яна становіцца толькі тады, як пяройдзе ў другую эпоху. Тады відно, што можна адкінуць, а што ўзяць з сабою новым пакаленням.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-07
  • Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Copyright: © by 2007-2009 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org