be
pdf

Літаратурная Беларусь 4 (152) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Не скажу, што мне выпала часта кантактаваць з першымі асобамі дзяржавы, але некалькі разоў гэта было. …У чарговы раз святкавалі дзень Перамогі. Ветэранская калона на чале з кіраўніком краіны ішла ад будынка ЦК КПБ. У тыя часы кампартыяй і фактычна ўсёй краінай кіраваў Пётр Міронавіч Машэраў. Пакуль калона падыходзіла да плошчы Перамогі, мы з Уладзімірам Шаліхіным па чарзе бралі інтэрв’ю ў ветэранаў і герояў вайны. У мяне была размова з генералам Чайкам, калі да нас падбег адзін з тагачасных кадэбэшнікаў і закрычаў, каб хутчэй прыбіралі камеры, бо калона прайшла ўжо мост. Машэраў павінен быў стаць у самым цэнтры, гэта значыць на нашае месца. Генерал Чайка мяне спыніў: «Зіна, стой! Сёння — наш дзень!» Як я яго не пераконвала, не атрымалася. Машэраву прыйшлося стаць побач са мной. Той момант трапіў на фота, якое мне пазней прынеслі з ЦК Кампартыі Беларусі, але Машэрава «адрэзалі», бо «ў нас не паложана». На фота засталіся толькі рукі кіраўніка беларускай кампартыі. З Брэжневым мне таксама выпала сустрэцца. Але не так блізка, як з Машэравым. Як вядома, званне горада-героя Мінску доўга не давалі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-04
  • Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
  • Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Copyright: © 2019 by Літаратурная Беларусь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org