- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакаленне Свабоды. Што аб’ядноўвае, а што дзеліць палякаў і беларусаў? Адказаў на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі сцэнічных чытанняў дзеятвораў у кавярні «Pod Blaszanym Kurem». Хоць у наш час джынсы — гэта ўжо звычайнасць, у савецкі час яны былі адзнакай заможнасці і сведчылі пра блізкія кантакты з захадам. Нашэнне нагавіцаў з арыгінальнага матэрыялу (не мясцовых падробак) было своеасаблівым сімвалам. Яго характар на прыкладзе Беларусі на пачатку сакавіка прадставіла тэатральная суполка Melancholikot падчас сцэнічнага чытання п’есаў у кавярні «Pod Blaszanym Kurem». Падзея стала часткай мерапрыемстваў, якія праходзілі ў межах Фестываля Беларускай Культуры, зладжаных студэнтамi Навуковага Кола Усходазнаўства UAM.