- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля развалу сацыялістычнага лагеру маладыя незалежныя рэспублікі сталі на радасцях хутка будаваць сваю нацыянальную ідэалогію. Паколькі кожны народ на свеце хоча быць не толькі сытым, але і вечным, то само існаванне яго без нацыянальнай ідэі падаецца вельмі нелагічным і супярэчлівым. Вось і пачалі яе шукаць у былых сацыялістычных краінах усе, хто не выкарыстаў смутны і мутны час для таго, каб узбагаціцца ў бізнэсе або зрабіць кар’еру ў палітыцы. А спрэчак было колькі, і кожны сваё хацеў. Але ўсе будавалі падмуркі на гістарычнай спадчыне. Беларусы не былі выключэннем. Але пакуль яны займаліся пабудовай гістарычнай іерархіі, іншыя паразбіралі іхных і агульных нацыянальных герояў, як заўсёды спрытныя бабулькі разбіраюць соль, цукар і запалкі перад пачаткам вайны.