- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінула ўжо два месяцы афіцыйна абвешчанага ў Беларусі Года кнігі. Што зроблена, што запланавана зрабіць, каб выправіць ледзь не катастрафічную сітуацыю з беларускай кнігай (менавіта беларускай, а не расійскамоўнай ці якой іншай)? У папярэднім нумары «Літаратурнай Беларусі» былі апублікаваныя вынікі апытання, праведзеныя па замове Саюза беларускіх пісьменнікаў. Нагадаем: каля паловы беларусаў не чытаюць літаратуру або чытаюць вельмі рэдка, беларускімі кнігамі не цікавяцца 62 % апытаных. А як на гэтым фоне выглядаюць чытачы і кнігі большых краін, напрыклад, Расіі і ЗША?