- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пошуках прывіда месіі. Яшчэ толькі збіраюцца вастрыць свае сякеры мяснікі-расфасоўшчыкі… Яшчэ не паспелі прапахнуць свежай крывёю мясныя крамы... А людзі стаяць ужо ў чэргах. Праменяцца хваравітымі ўсмешкамі іх непрытомныя вочы. Кропелькамі поту блішчыць на змарнелых тварах сонца. І мухі!.. Паўсюль надакучлівыя, ненажэрныя зялёныя мухі!.. Гэты дзень мог бы падацца мне такім жа шэрым і незапамінальным, калі б не той працяглы жаночы енк — візглівы, нібыта бензапіла: – Не-на-віджу-у-у!.. Народ мінус «Я» — яшчэ не ўвесь народ!.. Магчыма, гэты неаптымістычны фрагмент з жыцця незнаёмай мне жанчыны, падгледжаны і падслуханы некалі выпадкова, мог бы стаць эпіграфам да маіх супярэчлівых палемічных нататак, тым больш, што гаворка наша якраз і пойдзе не на аптымістычныя тэмы. Але не станем спяшацца з дачаснымі высновамі…