- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Агні і буры. Ідэалы беларускай культуры ва ўмовах постмадэрнасці. Завяршальны этап у развіцці гістарычнага тыпу культуры — эпоха крызісу, калі спадзяванні на хуткі прыход светлай будучыні па тых ці іншых прычынах не спраўджваюцца, а ідэалы адсоўваюцца ў невыразную далечыню ці наогул забываюцца. У грамадскай свядомасці час існуе як спыненая сучаснасць — без руху з мінуўшчыны ў будучыню. У такой сітуацыі ідэалы абясцэньваюцца і нават высмейваюцца. Ствараецца глеба для абясцэньвання першаасновы чалавечага інстынкту — клопату пра дасканаласць чалавечага роду, пра лёс другога і трэцяга пакаленняў, а нігілізм і ірацыяналізм зацікаўленымі слаямі нахрапіста навязваюцца ў якасці светапогляднай нормы. Так было ў эпоху крызісу антычнай цывілізацыі (элінізму), у эпоху абсалютызму, калі духоўныя рэнесансныя каштоўнасці культуры саслоўна-феадальнага тыпу гарэлі ў агнях інквізіцыі разам з іх носьбітамі.