- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Два полюсы сучаснай чалавечай свядомасці: павышаная агрэсіўнасць і прагрэсуючая апатыя. І ўсё гэта «не проста так» узнікла… Сямнаццатае стагоддзе было стагоддзем жывапісу, васямнаццатае — музыкі, дзевятнаццатае — літаратуры. А дваццатае — найжорсткіх дыктатур, сусветных войнаў і глабальных катастроф. У дваццаць першае стагоддзе чалавецтва ўвайшло з каласальным досведам, а дамінуюць у ім агрэсія ды абыякавасць. Большасць жа думае як? Так, я несумленны, маладушны, нясмелы, крывадушны, — бессаромны, вульгарны... Але хіба я ў гэтым вінаваты? Час такі і свет такі, ды і ўсе вакольныя паводзяць сябе гэтак жа.