- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто кіраваў Вялікім Княствам? Беларусы былі галаўным болем царскай Расіі: тройчы разам з палякамі наладжвалі антырасійскія паўстанні (за 122 гады знаходжання ў імперыі), якія царызм нішчыў толькі коштам масавых рэпрэсій, этнічнага і рэлігійнага генацыду. У 1839–1840 гадах выйшлі ўказы цара з забаронай слова «Літва» і з забаронай Беларускай (Ліцвінскай) праваслаўнай уніяцкай царквы, богаслужэнняў на ліцвінскай (беларускай) мове і кнігавыдавецтва на ёй. Цар загадваў «засцерагчы літоўца-русаў ад непатрэбнай гістарычнай памяці аб сваёй дзяржаве». З гэтага перыяду пад кіраўніцтвам Таемнай Канцылярыі нараджаецца канцэпцыя прапаганды, якая сцвярджае, што беларусы не мелі сваёй дзяржаўнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і нібы «прыгня- таліся ў ім літоўцамі». Пад «літоўцамі» сталі разумець не ліцвінаў (беларусаў), а жамойтаў і аўкштайтаў. Гэтая канцэпцыя цалкам задавальняла і ідэолагаў СССР, бо ліквідавала ВКЛ як галоўную гістарычную РУСКУЮ альтэрнатыву ардынскай Маскве і абгрунтоўвала ўладу Масквы над рэгіёнам. Паўсюль падручнікі гісторыі СССР сталі распаўсюджваць байку аб тым, як бедныя бе- ларусы знемагалі пад гнётам літоўцаў і затым палякаў, пакуль іх не вызваліла бра- тэрская рука рускага народа ў выглядзе царызму.