- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяды — беларускае свята, якое дайшло да нас з глыбіняў язычніцтва ў новай нечаканай якасці: дзень памінання знішчаных продкаў. Адразу адзначу: я катэгарычна супраць язычніцкіх святаў, на Радаўніцу дэманстратыўна застаюся дома, на Масленіцу ўладкоўваю «разгрузны» дзень. Але ж у нашых сучасных Дзядах хрысціянскага больш, чым у іншых афіцыёзных святах. Рэч у тым, што Дзяды ва ўмовах «дэмагагічнай дэмакратыі» трансфармаваліся ў дзень памінання ахвяраў сталінскага тэрору. У дзяржаве, у якой афіцыйная гісторыя лічыць факт рэпрэсій у адносінах да 50 000 000 савецкіх грамадзянаў усяго толькі прыкрым непаразуменнем на фоне велічных перамог… нічога іншага, як памінаць іх уласнымі сіламі, не застаецца.