- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца дзень за днём. Пра тое гаворыцца ў заяве Расійскага ПЭН-цэнтра аб сітуацыі ў Беларусі. «Мы неаднаразова выяўлялі сваю занепакоенасць з нагоды парушэння правоў чалавека ў Беларусі, неаднаразова пратэставалі супраць пераследаў нашых калегаў, пісьменнікаў і журналістаў Уладзіміра Някляева, Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты, Зміцера Бандарэнкі, Ірыны Халіп ды іншых. Сёння мы павінны заявіць, што грамадская і палітычная сітуацыя ў гэтай краіне рэзка пагаршаецца літаральна дзень за днём. А лёс нашых калегаў — пісьменнікаў, журналістаў, дзеячаў мастацтва, усіх нязгодных з рэпрэсіўнай палітыкай Лукашэнкі — выклікае ўсё большую і большую трывогу», — гаворыцца ў заяве.