- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Можна, канечне, называць яго «адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі», лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, шматгадовым рэдактарам «ЛіМа», экс-дэпутатам беларускага парламента, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўнілася 85 гадоў, вельмі моцна змяніў у 1960-я гучанне, форму і сам падыход да паэзіі. І сённяшняя размова — пра дэбют нашага майстра і яго першую кнігу «Песня пра хлеб» (1962 год).