- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Будзьма літаратурнымі! Паважаныя сябры! Мінулы год у беларускай літаратуры быў адметным, неразгаданым, недараскрытым, недачытаным, як і кожны іншы ў ейнай гісторыі. На жаль, не для ўсіх літаратараў гэты год доўжыўся 365 дзён: адышлі ў вечнасць пісьменнікі Кастусь Акула, Аляксандр Дракахруст, Генадзь Кісялёў, Алег Лойка, Ніна Мацяш... Як і ў годзе пазамінулым, члены Саюза беларускіх пісьменнікаў не мелі магчымасці пабачыць свае імёны ў дзяржаўных выданнях, а кнігі - у дзяржаўным выдавецтве. Не было адменена (не зважаючы на хадайніцтва Генеральнай пракуратуры) ганебнае распараджэнне міністра адукацыі аб забароне выступленняў членаў нашай старэйшай прафесійнай пісьменніцкай арганізацыі ў школах ды універсітэтах... 2008ы канчаткова засведчыў самастойнасць беларускай мастацкай кнігі, яе фенаменальную здольнасць жыць і без падтрымкі сваёй дзяржавы.