- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здавалася б, пытанне ў назве бессэнсоўнае, бо ўсім вядома, што Беларусь — усходнееўрапейская краіна. Усё так, калі б не адзін парадокс: у Заходняй Еўропе ўсе краіны Цэнтральнай Еўропы таксама лічацца ўсходнееўрапейскімі. Іншымі словамі, Цэнтральная Еўропа ўключае толькі тыя краіны, якія бачаць сябе ў гэтай частцы кантынента. Таму што Цэнтральная Еўропа — гэта насамрэч не геаграфія, а інтэлектуальная канцэпцыя вызвалення ад Усходу. Гэта добра ілюструе блытаніну, якая ўзнікае пры вывучэнні Цэнтральнай Еўропы. Напрыклад, у Інстытуце ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта (SEW UW), дзе я меў гонар навучацца, у рэгіён і спецыяльнасць «Цэнтральная Еўропа» ўваходзілі Польшча, Чэхія, Венгрыя, Славакія + Румынія, якая трапіла ў Цэнтральную Еўропу дзякуючы Трансільваніі, што гістарычна лічылася ў Цэнтральнай Еўропе. (фрагмент)