- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лірычны герой твораў Ніла Гілевіча імкнецца жыць вялікай праўдай веку, праўдай нашай краіны, якая будуе камунізм. У зборнік уключаны лепшыя лірычныя вершы, балады і паэма «Сто вузлоў памяці». Першы зборнік вершаў Н. Гілевіча «Песня ў дарогу» выйшаў у 1957 годзе. Пяру паэта належаць кнігі: «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959 г.), «Неспакой» (1961 г.), «Бальшак» (1965 г.), «Перазовы» (1967 г.), зборнікі сатыры і гумару «Званковы валет» (1961 г.) і «Да новых венікаў» (1963 г.), а таксама некалькі кніг для дзяцей. Н. Гілевіч многа працуе як перакладчык балгарскай паэзіі і прозы. У яго перакладах на беларускай мове выйшлі кнігі: «Ад стром балканскіх» (анталогія сучаснай балгарскай паэзіі), раман С. Даскалова «Свая зямля», аповесць П. Вежы- нава «Сляды застаюцца» і іншыя творы. За перакладчыцкую дзейнасць урадам Народнай Рэспублікі Балгарыі Н. Гілевіч у 1966 г. узнагароджаны ордэнам Кірыла і Мефодзія І ступені.