- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творчая доля Андруся Белавокага хрэстаматыйна чыстая, яна можа служыць ілюстрацыяй шматлікіх літаратуразнаўчых канцэпцыяў Але яна не ёсць халодным адпюстраваннем літаратурных і жыццёвых фактаў, бо складаецца з трапяткога і балючага рэчыва, і ў падмурку яе — кароткая жыццёвая драма. Быццё народжана Словам, а літаратура як іпастась слова працягвае кіраваць жыццём, і таму пісьменнік ёсць дэміургам быцця і стваральнікам уласнага лёсу. Дзеля таго кожная гульня са словам абарочваецца жыццёвымі наступствамі для пісьменніка і свету, у якім ён жыве. Доля Андруся таму сведчаннем. Андрусь Белавокі нарадзіўся ў спрэс постмадэрнізаваным свеце, наладаваным, што бочка селядцамі, купьтурніцкімі алюзіямі, рэмінісцэнцыямі, аналогіямі. Жыццё творцы, надзеленага хаця б мінімальным талентам, ужо загадзя спланаванае ў гэтым абжытым сусвеце, а лішак таленту настройвае мастака на пошук свае экалагічнае нішы. (Пятро Васючэнка, Прывід Трамвая, фрагмент)