- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вера Жыбуль (Бурлак) – паэтка, перакладчыца, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве. Скончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце. Аўтарка некалькіх самвыдаўскіх зборнікаў, кнігі вершаў “За здаровы лад жыцьця” (2003). З 1997 г. зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу “Вясковыя могілкі”. Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію “Детская поэзия Серебряного века: Модернизм” (2004).