- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы раз менавіта ад Леаніда Шчамялёва я пачуў, што карціна з’яўляецца рэччу. Для мяне карціны і малюнкі заўсёды былі аб’ектамі культаў, люстэркамі роздумаў, прыкладамі духоўнасці і чалавечнасці. Шчамялёў сказаў як адрэзаў: “Карціна – рэч!” Ён не проста сказаў, ён яшчэ і настойваў на тым, што карціну трэба рабіць, як рэч. Як сталяр робіць стол, так мастак мусіць рабіць карціну. У мастацтве і каля мастацтва шмат штукароў, якія спраўна вырабляюць рэчы, падобныя да карцін. Толькі гэтыя рэчы ўласна карцінамі не з’яўляюцца: няма ў іх ані адкрыццяў, ані святадайнасці, ані намеру стварыць новы ўніверсум. (Фрагмент)