Латушка: веру ў Беларусь, у беларускі народ і яго будучыню — з такой ідэяй жыву
2020-12-03 23:54
3 снежня ў эфіры Еўрарадыё — экс-дыпламат і экс-міністр культуры, былы кіраўнік тэатра імя Янкі Купалы, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка.
Імкнучыся ў светлую будучыню, нельга адрывацца ад сваіх каранёў. Бо якой бы ні была наша нацыянальная ідэя, якім бы ні быў шлях беларускай нацыі наперад, мы абавязкова мусім узяць з сабой у гэтую дарогу гісторыю нашай краіны, нашу культуру, мову, традыцыі. І нашы нацыянальныя сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і Пагоню. Бо ўсё гэта — частка наша генетычнага кода, без якога беларусы не змогуць існаваць як нацыя ў той светлай будучыні, перакананы Павел Латушка.
Пра тое, як захаваць непашкоджаным свой “генетычны код”, чаму сфармуляваць нацыянальную ідэю не можа нейкі адзін чалавек і ці можа паралельна быць некалькі нацыянальных ідэй, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Паўлам Латушкам.