- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікола Ляшчун (Мікалай Міхайлавіч) нарадзіўся 8 студзеня 1955 года на Палессі, у вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёну Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1972 годзе працаваў грузчыкам на Мазырскім кабельным заводзе.
З 1973 па 1975 год служыў у войску.
У 1980 годзе скончыў факультэт перакладчыкаў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моваў.
Падчас вучобы ў 1979 годзе праходзіў стажыроўку ў Йенскім універсітэце імя Фрыдрыха Шылера ў Германіі.
З 1980 па 1983 год працаваў выкладчыкам нямецкай і англійскай моваў у Вышэйшай школе МУС БССР.
Зараз выкладае англійскую мову ў Лагойску.
Паэт, перакладчык. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар зборнікаў паэзіі “Палескія сны” (2007 г.), “Белая завея”(2009), друкаваўся ў калектыўным зборніку “Прайсці праз зону” (2001 г.).
У 1982 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшаў з друку пераклад рамана нямецкіх пісьменнікаў Вільмаса і Ільзы Корн “Маўр і лонданскія гракі”. Друкаваўся ў альманаху “Далягляды” (1982).
У рэспубліканскім перыядычным друку неаднаразова змяшчаліся пераклады з нямецкай, польскай і украінскай моў на беларускую мову.
Пісаў апавяданні, гумарэскі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў абарону роднай мовы і захавання літаратурна-гістарычнай спадчыны.
“Белая завея” адкрвае ўнутраны свет паэта Міколы Лешчуна. Гэты філасофскі роздум пра найважнешыя каштоўнасці: маці, родную мову і родную зямлю. Паэт імкнецца паказаць чытачу, дзеля чаго ён прыйшоў у гэты свет, як ён шукае сваё месца і ў прасторы, і ў часе. Паэт-змагар, паэт-грамадзянін – вось асноўны... Болей »
Любоў да Радзімы i маці, свайго радзіннага куточка. роднай мовы — глыбокае, вялікае, светлае пачуццё. Яно натхняе кожнага паэта, выклікае жаданне паэтычным словам выказаць шчырую ўдзячнасць тым. хто цябе нарадзіў, узгадаваў, чые неабсяжныя прасторы вабяць сваёй непаўторнай прыгажосцю, чаруюць позірк... Болей »