- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ляшкевіч Ірына
паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004 г.) настаўніца музыкі ў Мачульскай школе, кіраўнік узорнага дзіцячага фальклорнага аб'яднання “Згадка”, краязнавец, збіральніца і выканаўца старадаўніх палескіх песень. Нарадзілася ў 1969 годзе ў вёсцы Мачуль на Століншчыне, што размешчана ўздоўж ракі Моўства. Дзіцячае захапленне прыгажосцю палескіх краявідаў, асяродак сям’і, дзе гучалі колішнія песні, шанаваліся традыцыі, захоўвалася памяць аб ж продках-носьбітах шляхецкага прозвішча Ляшкевіч–Зяновіч–Альпенскія, – усё гэта паспрыяла моцнаму знітаванню Ірыны Ляшкевіч з роднай вёскай. Пасля заканчэння школы і атрымання вышэйшай эканамічнай адукацыі яна вярнулася дадому, каб знайсці сябе тут, на радзіме продкаў, і расказаць свету пра сваю паэзію, як жыла і чым жыве сучасная палеская вёска, чым наталяецца ў ёй творчая душа паэткі. Вершы Ірыны Ляшкевіч былі адзначаны трэцяй прэміяй на рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Дэбют” у 1998 годзе, а ў 2000 годзе выйшаў зборнік паэзіі “Сувой” у “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць”. Гэты ж зборнік атрымаў у 2013 годзе ўкраінскую літаратурную прэмію імя Пятра Красюка як найлепшы зборнік паэзіі.
Творы Ірыны Ляшкевіч друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, берасцейскім альманаху “Жырандоля”, ва ўкраінскім альманаху “Бурштынавы край”, у “ЛіМе”, у перыядычных рэспубліканскіх выданнях.
Паэтка працягвае традыцыі беларускага настаўніцтва і беларускай вясковай літаратуры.
Кніга паэзіі Ірыны Ляшкевіч «Вас я чакала» — гэта шчырая размова з чытачом аб тым, чым поўніцца сучаснае вясковае жыццё жанчыны-творцы. У зборнік увайшлі як новыя вершы, напісаныя за апошнія гады, так і выбранае з першага зборніка паэзіі «Сувой».... Болей »
Некалі разумна прыдумаў імператар Франц Іосіф, прымусіўшы арыстакратаў купляць віно ў простых сялян дзеля эканамічнай падтрымкі іх гаспадаркі. Ежу неабходна было прыносіць з сабой. Такі, здавалася б, дзіўны загад з часам пераўтварыўся ў прыгожую, вельмі выгодную нацыянальную традыцыю, па сутнасці —... Болей »
“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »
Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных... Болей »