- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генадзь Лапацін – Паэт, этнограф, фалькларыст.
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1955 года ў Гомелі.
Як філолаг закончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны.
Выдаў кнігі паэзіі: „Лепить из снега” (2002), „Без чисел и дат” (2003), „Луны преобладанье” (2003), „Увидеть дерево” (2008). У серыі Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў „Кнігарня пісьменніка” выйшлі кнігі „Около облака” (2012), „Поделиться небом” (2019). Нізка вершаў прыводзіцца ў выданні: „Поэзія русского слова: Анталогия современной русскоязычной поэзии Беларусии: "Поэзия русского слова” (Беларуская навука, 2019).
Займаецца вывучэннем традыцыйнай культуры. Аўтар шматлікіх публікацый па этнаграфіі, фальклору, дыялектнай фразеалогіі ў такіх выданнях, як „Алеся”, „ЛіМ”, „Роднае слова”, „Верасень”, „Антрапалагічны форум” (Санкт-Пецярбург), энцыклапедычны даведнік „Беларуская міфалогія” (2004), энцыклапедычны слоўнік „Міфалогія беларусаў” (2011).
Сталы аўтар выданняў: „Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”, „Живая старина” (Москва), „Palaeolsavica” (Cambridge). Выдаў кнігі: „Ікона звалась Свячой...” Абрад „Свяча” ў прасторы традыцыйнай культуры Гомельшчыны” (Гомель: Барк, 2013), „Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культуры” (Гомель: Барк, 2015), „К каждаму разгавору прыказка ё...” З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2012 гг.( Гомель 2017).
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Жыве ў Гомелі.
У аснове кнігі «Паслядоўніца» шматгадовыя размовы вядомага фалькларыста і этнографа Генадзя Лапаціна з былой жыхаркай п. Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варварай Аляксандраўнай Грэцкай. Варвара Аляксандраўна сапраўды выглядае як Паслядоўніца, што годна і асэнсавана працягвае традыцыю –... Болей »
Генадзь Лапацін – Паэт, этнограф, фалькларыст. Нарадзіўся 22 кастрычніка 1955 года ў Гомелі. Як філолаг закончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны.... Болей »
Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай практыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная... Болей »
Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай прктыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная... Болей »
Супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін правёў шмат сустрэч з Грэцкай Варварай Аляксандраўнай, 1925 года нараджэння, ураджэнкай пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, і занатаваў ад яе вялікую колькасць тэкстаў традыцыйнай... Болей »
У кнізе ўпершыню ў беларускім нарадазнаўстве сабраны разам, класіфікаваны і інтэрпрэтаваны звесткі пра ўнікальны абрад “Свяча”, распаўсюджаны на Гомельскім і Магілёўскім Падняпроўі. Ён мае глыбокія карані, узыходзіць да язычніцкіх культаў, аднак цягам свайго існавання арганічна ўключыў хрысціянскія ідэі... Болей »
Множество оттенков цвета и звука, впечатлений и настроений, образов и чувств, звучащих гармонично, составляют жизненное пространство стихов Геннадия Лопатина. Их отличают тонкая подлинность восприятия, словесная многозеркальность и прихотливое смысловое эхо, выверенность ритмов и рифм. Определяющим для... Болей »
Стихи Геннадия Лопатина отличают романтизм и изящество, художественное видение окружающего. Смотря на мир очарованными глазами, он воспринимает его как пространство красоты и любви. В строках поэта осязаемы цвет и свет, форма и звук, они сродни живописи.... Болей »
У зборнік увайшлі даклады і паведамленні, прадстаўленыя на VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання», праведзенай 27-29 красавіка 2012 г. ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» з удзелам даследчыкаў... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »