en

Лакотка Аляксандр

Лакотка Аляксандр

Аляксандр Іванавіч Лакотка (н. 1955/01/25, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. ) - Архітэктар. Член-карэспандэнт з 2004, доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), прафесар (2003).

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт ( 1977). Працаваў архі-тэк¬тарам у навукова-даследчым і праектным інстытуце БелНДІГіпрасельстрой, кіраўніком архітэктурна-рэстаўрацыйнай майстэрні Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інсты¬тута, у 1989-1995 - намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. З 1995 - загадчык аддзела архітэктуры і намеснік дырэктара, з 2004 - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі. З 2012 - дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне тэорыі і гісторыі архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны, развіцця турызму. Даследаваў агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства, раскрыў нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Стварыў навуковую канцэпцыю гістарычнага феномена беларускай архітэктуры як выніку сінтэзу будаўнічага мастацтва Усходу і Захаду Еўропы. Выявіў вялікую колькасць помнікаў народнага дойлідства, што паслужыла асновай для стварэння музея народнай архітэктуры пад адкрытым небам. Аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу аб'ектаў гісторыка-архітэктурнай спадчыны. Аўтар тэорыі і метадалогіі ўкаранення нацыянальных асаблівасцяў у сучасную архітэктуру Беларусі, канцэпцыі ролі архітэктуры ў ідэалогіі беларускай дзяржавы. Навуковы рэдактар і сябра аўтарскага калектыву шматтомных выданняў: «Архітэктура Беларусі» (6 кніг), "Гарады і вёскі Беларусі» (выйшла 11 кніг), "Нарысы культуры Беларусі», зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (14 выпускаў).

Старшыня савета па абароне доктарскіх дысертацый па мастацтвазнаўчых спецыяльнасцях.

Член Саюза архітэктараў Беларусі. Член Еўрапейскага Савета па культуры, віцэ-прэзідэнт секцыі па архітэктуры і дызайну Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці пры ЮНЕСКА.

Лаўрэат Прэміі НАН Беларусі (1999) за манаграфію «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры», Прэміі «За духоўнае адраджэнне» за ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання "Беларусы" (2008), Прэміі НАН Беларусі (2011) за канцэпцыю стварэння зон турысцка -рэкрэацыйнага тыпу.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у тым ліку 24 кніг і манаграфій.

Лакотка Аляксандр :: Publications

pdf

Архитектура: авангард, абсурд, фантастика


Локотко Александр

Книга является первым исследованием генезиса и эволюции футуристических направлений архитектуры. Раскрыта связь ярких проявлений архитектурного авангарда с переломными моментами истории, индустрии, науки, отношений человека к природе и бытию. Показано влияние кризисных явлений в цивилизационных процессах...… More

djvu

Историко-культурные ландшафты Беларуси


Локотко Александр

Исследование члена-корреспондента НАН Беларуси, доктора архитектуры, доктора исто­рических наук, профессора Александра Ивановича Локотко посвящено актуальной проблеме комплексного анализа природно-ценных территорий и историко-культурного наследия с целью определения локальных районов, важных для развития...… More

pdf

Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі


Лакотка Аляксандр

Кніга напісана доктарам архітэктуры, доктарам гістарычных навук, прафесарам, які працуе ў галіне тэорыі і гісторыі айчыннай архітэктуры больш за 25 гадоў. У ёй у першыню зроблены сістэмна-параўнальны аналіз такой малавывучанай катэгорыі помнікаў, як драўляныя сакральна-манументальныя збудаванні розных...… More

pdf

Архитектура европейских синагог


Локотко Александр

Дадзеная кніга ўяўляе сабой першае ў сучасным айчынным архітэктураведзенні адмысловае даследаванне, прысвечанае гісторыі і архітэктуры сінагог. У ёй аналізуецца гісторыя габрэйскага сакральнага будаўніцтва з найстаражытных часоў і да нашых дзён на Блізкім Усходзе, у антычным свеце, дзяржавах Еўропы...… More

Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры


Лакотка Аляксандр

Кніга прысвечана гістарычнаму аналізу беларускага дойлідства на працягу тысячагоддзя як часткі працэсу фарміравання асяроддзя пражывання. Родныя вуліцы пад шатамі, якія шапочуць старыя легенды, бацькоўская сядзіба, двор, плошча з крамамі, школа на ўзгорку, непадалёку бачны макаўкі царквы і востры шпіль...… More

pdf

Пад стрэхамі прашчураў


Лакотка Аляксандр

Кіга прысвечана народнаму беларускаму дойлідству, якое разглядаецца як асяроддзе прабывання этнасу. У папулярнай форме раскрываюцца гістарычна абумоленыя асаблівасці рассялення нашых далёкіх продкаў, характарызуюцца тыпы паселішчаў, грамадскіх і культавых збудаванняў, двароў і сядзіб, вытворчых пабудоў....… More

Бераг вандраванняў

ці адкуль у Беларусі мячэці
Лакотка Аляксандр

Кніга прысвечана культурнай спадчыне беларускіх татар. Яны праз стагоддзі пранеслі пачуццё і ўсведамленне сваёй супольнасці і сёння захоўваюць звычаі і нормы традыцыйнага грамадскага ўкладу. Адрасавана краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, рэстаўратарам, этнографам....… More

pdf

Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці


Лакотка Аляксандр

Кніга прысвечана культурнай спадчыне беларускіх татар. Яны праз стагоддзі пранеслі пачуццё і ўсведамленне сваёй супольнасці і сёння захоўваюць звычаі і нормы традыцыйнага грамадскага ўкладу. Адрасавана краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, рэстаўратарам, этнографам....… More

Сілуэты старога Мінска

Нарысы драўлянай архітэктуры
Лакотка Аляксандр

Аўтар расказвае пра цудоўны свет драўлянай архітэктуры, якая склалася на шырокім прамежку часу ад заснавання горада да пачатку нашага стагоддзя, паказвае арганічную сувязь гістарычнык працэсаў э матэрьіяльнай купьтурай народа. Кніга будзе цікавай кожнаму, каму дарагая народная спадчына, каго цікавіць...… More

djvu

Белорусское народное зодчество

Середина XIX - ХХ вв.
Локотко Александр

В книге рассмотрены общие и региональные особенности поселений, усадеб, жилища, интерьера и архитектурного декора в народном зодчестве Белоруссии. Выделены регионы и локальные районы ряда особенностей, межэтнические черты отдельных компонентов народной архитектуры. Исследованы современные тенденции развития...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org