- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вітаю вас сябры! Сакавік стаў адметным для ―Лабірынта‖, бо як вы бачыце, гэта ўжо другі нумар за месяц! Таму спрыяла плѐнная праца нашай студэнцкай суполкі. Надалей будзе бачна, ці зможам мы выходзіць два разы, але гэта таксама будзе залежыць і ад вас. Таму, калі ў каго ѐсць якія матэрыялы, то дасылайце і яны з'явяцца на старонках нашай газеты. А цяпер невялічкая гісторыя, над якой трэба забумацца…. Гэта гісторыя адбылася з трэцякласнікам адной з гімназій Гародні. Тата з сынам купілі дзѐннік, выдадзены на беларускай мове, разам запоўнілі яго на "роднай мове". Настаўніца, убачыўшы непарадак, папытала купіць новы і падпісаць яго па-руску. - На мой погляд, я дзейнічаў лагічна: на якой мове надрукаваны, на такім і запаўняем. Але настаўнік сцвярджаў, што ў вядзенні дакументаў павінна быць адзінства: раз мова навучання ў школе рускі, значыць, і запісы ў дзѐнніку павінны быць на рускім рукой дзіцяці. Бо пры першай жа праверцы дзѐннікаў адміністрацыя школы ці камісія з раѐннага аддзела адукацыі зробіць строгая заўвага, - распавядае Валер, бацька хлопчыка. У выніку сям'я патрабаванню падпарадкавалася, але асадак застаўся. Бацькі ўпэўнены: такім стаўленнем адбіваецца цікавасць дзяцей да мовы, бо ў дзіцяці адклалася ў галаве: "мова" гэта дрэнна, з-за яе адны праблемы. Не зразумелі яны і таго, навошта тады ў нашай краіне друкуюць дакументы на беларускім, калі запаўняць іх на гэтай мове нельга. Дарэчы, "бракаваны" дзѐннік ім пакуль не вярнулі