be
pdf

Лабірынт № 8

Студэнцкая гістарычная газэта УА “Мазырскага педагагічнага універсітэта імя І.П. Шамякіна"

9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага края, выканкам Усебеларускага з’езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя на чале з А. Цвікевічам, нягледзячы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ведама ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстоўвае цэласнасць і непадзельнасць яго тэрыторыі, неабходнасць нацыянальнага самавызначэння. Але мірныя перагаворы па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало загад сваім войскам пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Дзейнічаючы сумесна з часцямі 1-га польскага корпуса, германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Лабірынт
Выдаўцы і выдавецтвы: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
  • Месца выхаду: Мазыр
  • Дата выхаду: 2011-03
  • Рэдактар: Дамарад В. А.
  • Выдавец: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
  • Copyright: © 2011 by Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org