be
pdf

Лабірынт № 6

Студэнцкая гістарычная газэта УА “Мазырскага педагагічнага універсітэта імя І.П. Шамякіна"

Вітаю ўсіх аматараў Беларускай гісторыі! Дарагія чытачы, віншую ўсіх з новым 2011 годам! Жадаю вам моцнага здароў'я, чалавечага шчасця і няхай новы год стане для вас лепшым за мінулы. А мы як заўсѐды пачнѐм з гістарычных падзей. 25 студзеня 1831 года польскі сойм скінуў расейскага цара Мікалая I. Яшчэ ў лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаліся Літва і шэраг паветаў заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднѐвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхцічаў канфіскоўваліся маѐнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір. Сваіх маѐнткаў пазбавіўся шэраг прадстаўнікоў фамілій, якія валодалі тысячамі прыгонных: Агінскія, Плятэры, Пшаздзецкія, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Толькі частка ўладальніка

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Лабірынт
Выдаўцы і выдавецтвы: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
  • Месца выхаду: Мазыр
  • Дата выхаду: 2011-01
  • Рэдактар: Дамарад В. А.
  • Выдавец: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
  • Copyright: © 2011 by Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org