- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
28 снежня 1920 года скончылася адна з яскравых падзей у нашай гісторыі, якая ў першую чаргу звязана з Беларускай дзяржаўнасцю і незалежнасцю. Менавіта 90 год таму, з лістапада па снежань адбылося ўзброенае выступленне супраць савецкай улады, а цэнтрам гэтых падзей быў Слуцкі павет, які з часоў Вялікага княства Літоўскага славіўся сваѐй магутнасцю і патрыятызмам. І ў нашу гіторыю гэта падзея ўвайшла пад назвай, як Слуцкі збройны чын. Гэта падзея стала працягам і па сваѐй сутнасці апошняй спробай барадзьбы за стварэння незалежнай Беларусі. Ёй папярэднічалі наступыя нацыянальныя працэсы; Усебеларускі з’езд у снежні 1917 году, 25 сакавіка 1918 года абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, затым ужо ішла пабудова дзяржаўнасці, беспасярэдне на месцах стварэнне органаў улады і нават спроба стварэння ў канцы 1918 году свайго нацыянальнага войска. А апошнім этапам з’яўляліся падзеі на Случчыне, якія немагчыма забыць і непаважаць. І вось калі гаворка ідзе пра грамадзянскую вайну, то гісторыкі ў асноўным засяроджваюцца на падзеях якія адбываліся ў Расіі, Польшчы ды на Украіне, а ў дачыненні да Беларусі ў асноўным прыходзяць да высновы, што тут працэсы адбываліся больш-менш мірна, пры гэтым узгадываючы толькі некалькі сялянскіх выступленняў. І тут я згаджуся з беларускім гісторыкам Алегам Латышонкам, які казаў, што Слуцкі збройны чын – гэта адзінае збройнае выступленне менавіта за Беларусь на Беларусі.