- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Год гісторыі з Лабірынтам! Вітаю вас шаноўныя сябры! Роўна год таму, яшчэ ва універсітэце, выйшаў першы нумар Лабірынта. Гэта стала адной з яскравых падзей для многай студэнцкай супольнасці, тым самым разварушыўшы балотную спячку. Пачалі казаць накшталт "вось нарэшце, нешта з‘явілася цікавае, гістарычнае!". Пачалась праца, якая аб‘яднала тых студэнтаў-гісторыкаў, якія прыйшлі ва універсітэт не толькі каб адзначацца на парах, а таму што яны любілі і цікавіліся гісторыяй. Мы аб‘ядналіся вакол студэнцкай гістарычнай суполкі ―Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага, якая дарэчы была створана ў студзені 2009 года (хоць у поўную сілу гэта ідэя так і засталася ў маіх марах і ў праектах). Тым не менш, мы гуртаваліся вакол суполкі, дзе у той перыяд змаглі выдаць толькі два нумары. Нажаль….. Затым адбыліся падзеі, якія проста ня маюць, ні якіх маральных каштоўнасцей і абгрунтаванасці, і я не хачу, пакуль, на гэтым засцярожвацца. Толькі гэта ніяк, не паўплывала на маѐ намаганні да працы. Хоць і першы час было складана, аднаму весці ўсю справу, у галаве ўвесь час была адна думка "што мне сказаў Ластоўскі ці Ігнатоўскі, пра маю дзейнасць?".