Кузняцоў: каб ніхто нікому не перашкаджаў жыць і працаваць — мая ідэя
2021-03-04 15:09
У эфіры Еўрарадыё — публіцыст, палітолаг, заснавальнік выдання “Сильные новости” Пётр Кузняцоў.
Законы пішуць для таго, каб у краіне ніхто нікому не перашкаджаў жыць і працаваць. Кожная нацыя імкнецца да такой карціны жыцця, але беларусы ўзвялі гэтую норму ў сапраўдны культ. І тое, што сёння адбываецца ў краіне, калі законы не працуюць ці працуюць так, як камусьці захацелася, беларусы прыняць не могуць. Яны гэтаму супраціўляюцца, і гэты іх супраціў змяняе беларусаў да лепшага, перакананы Пётр Кузняцоў.
Пра тое, ці незваротныя змены да лепшага ў беларусаў, чым адрозніваецца стаўленне да падзей у краіне ў жыхароў гарадоў і вяскоўцаў, пры чым тут гісторыя і нацыянальныя каштоўнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пятром Кузняцовым.