- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
I гэта не жарт, тым болын, што 1 красавіка даўно мінула. 27 чэрвеня каля 9.30 з-за павароту Дняпра паказалася сапраўдная ладдзя. Нос, як і належыць ладдзі, уяўляў галаву марскога дракона, а карма - закручаны хвост. У ладдзі ладны кіль і памеры, якія выдавалі ейнае марское паходжанне, а барты, як і мае быць, прыкрытыя чырвонымі шчытамі, па 8 з кожнага борту. Вёслы - па 3 з кожнага боку - устаўлены ў адмысловыя адтуліны бартоў, і толькі дзюралевыя лопасці выдаюць іхнае сучаснае нараджэнне. Ды яшчэ прывязаная ззаду ладдзі надуўная гумавая лодка з дровамі. (Ладдзя з вікінгамі праплыла праз Оршу, фрагмент)