- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ва ўсіх славянскіх народаў самым вяселым было свята Масленіца (Масленка, Сырная седміца, Запусты). На Беларусі Масленіца не такая разгульная, як у Расіі, але таксама даволі вяселая. Масленіца святкавалася ў апошні тыдзень перад Вялікім пастом. Гэта першае веснавое свята, якое завяршае зіму і ўслаўляе прыход вясны, сонца і цяпла. Масленіца святкавалася на працягу тыдня і называлася „шырокай”. Яна была цесна звязана з праваслаўнай абраднасцю — у гэты тыдзень елі малочныя прадукты, бліны, аладкі. Яшчэ тыдзень пазней паводле царкоўных законаў трэба было развітацца з мясам.