- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Білборды ў падтрымку беларускай мовы з'явіліся і на вуліцах Берасця. Мяркуючы па маляўнічай ілюстрацыі, якая размешчана недалёка ад гіпермаркета «Карона», адным з натхняльнікаў гэтай цудоўнай ініцыятывы выступіла Міністэрства культуры Беларусі. На карцінцы прыгожая дзяўчына паведамляе аб тым, якое першае слова па-беларуску яна вывучы- ла: «Маё першае слова “каханне”. Якім будзе тваё першае слова на беларускай мове?» Такая ж самая «вялікафарматная» карцінка змешчана і на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і вуліцы Гогаля. Як паведамляюць у адміністрацыйна-тэхнічнай інспекцыі, на сённяшні дзень у горадзе ўжо ўсталявана шэсць такіх білбордаў. Усе сюжэты гэтай прыгожай сацыяльнай рэкламы аднолькавыя.