en

Куль-Сяльверстава Святлана

Куль-Сяльверстава Святлана

Святлана Куль-Сяльверстава (Куль, Сяльверстава) нарадзілася 20.09.1959 г. у Гродна ў сям'і лекараў. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1981 г. працавала ў школе, а з 1983 г. - у ГрДзУ ім. Янкі Купалы. У 1989 г. абараніла кандыдатскую дысертацыю па тэме "Развіццё культуры Беларусі ў першай палове ХІХ ст." (навуковы кіраўнік Я.Н.Мараш), у 2000 г. - доктарскую дысертацыю па тэме "Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII- 1820-х гг." ( навук. кансультант І.П.Брыгадзін).

У Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы працавала на кафедры гісторыі Беларусі. У 1999-2008 г. з'яўлялася загадчыцай навукова-даследчай лабараторыі рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі - С.Токць, С.Смалянчук, Э.Мазько, С.Словік, С.Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі па вывучэнню памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатаркай і кіраўніцай навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ.

З 2008 г. працуе прафесарам кафедры археалогіі і этналогіі ГрДзУ і адначасова - прафесарам кафедры турызму і рэкрэацыі Беластокскай палітэхнічнай акадэміі.

Праблематыка прац - гісторыя культуры Беларусі, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, вусная гісторыя, гісторыя мяжы.

У 2012 г. выдала першую кнігу паэзіі.

Куль-Сяльверстава Святлана :: Publications

pdf

Беларускі час

Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці
Куль-Сяльверстава Святлана

У кнізе прадстаўлена гісторыя летазлічэння ў Беларусі з часоў першабытнага грамадства да сучаснасці. На падставе пісьмовых крыніц паказана выкарыстанне асноўных элементаў летазлічэння – эры, года, месяца, тыдня, рэлігійных святаў, іх эвалюцыя і ўплыў на сістэму палітычнага, культурнага і эканамічнага...… More

pdf

Вершы. Байки.Паэмы


Куль Святлана

Мой горад не зважае на гады. Жыве ў Гародні даўняе каханне, Малітва, споведзь, радасць, звеставанне, Таму ён застаецца малады. Для прыгажосці не стае вачэй, Калі цвітуць язмін і бэз у маі. Гародня нібы ў першы раз кахае, Тысячагоддзе скідвае з плячэй....… More

pdf

Палітыка. Культура. Асоба.

Нарысы па гісторыі культуры Беларусі
Куль-Сяльверстава Святлана

У кнігу увайшлі нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама матэрыялы, прысвечаныя метадалогіі і методыцы гістарычных даслеадаванняў. Асобнае месца дадзена разгляду літвінскай культунай традыцыі, як гісторыка-палітычнай і культурнай з'яве, а таксама праблемам пісьменнай культуры. Адрасавана прафесійным...… More

pdf

Гістарычная храналогія

практыкум
Куль-Сяльверстава Святлана

Практыкум утрымлівае рэкамендацыі па акрэсленню і ўдакладненню дат, заданні для самастойнай работы, храналагічныя табліцы і спіс літаратуры па гістарычнай храналогіі. Прызначаны для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцяў, даследчыкаў-гісторыкаў, настаўнікаў, а таксама для аматараў гісторыі і краязнаўства...… More

pdf

Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур

Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст.-1820-я гады)
Куль-Сяльверстава Святлана

У манаграфіі разглядаюцца асаблівасці гісторыка-культурнага працэса на беларускіх землях у другой палове XVIII ст.-1820-я гады. На падставе работ айчынных і замежных аўтараў, архіўных матэрыялаў, мемуарных і эпісталярных крыніц асвятляюцца умовы фармавання культуры Новага часу і яе месца ў грамадстве;...… More

Беларуская палеаграфія

Навучальны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці Г 05.01.10 - Гісторыя з дадатковай спецыяльнасцю культуралогія
Куль-Сяльверстава Святлана

У дапаможкіку даецца нарыс гісторыі пісьменства на Беларусі, разглядаецца спецыфіка палеаграфіі як дапаможнай дысцыпліны. Дапаможнік утрымлівае палеаграфічныя здумкі і каментарыі да іх. Дапаможнік разлічаны на студэнтаў гістарычных спепыяльнасцей і тых, хто вывучае гістарычныя крыніцы....… More

pdf

Уводзіны ў беларускую палеаграфію

Дапаможнік па аднаіменным курсе для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцяў
Куль-Сяльверстава Святлана

У навучальным дапаможніку даецца кароткі нарыс развіцця пісьменства на беларускіх землях са старажытнасці да пачатку ХХ ст., утрымліваюцца звесткі аб матэрыялах і прыладах пісьма, тыпах і відах пісьма, аздабленнях рукапісаў у розныя гістарычныя эпохі. Дадаткі змяшчаюць метадычныя матэрыялы, якія павінны...… More

pdf

Шлях да ўзаемнасці=Droga ku wzajemności

Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі Матэрыялы ХV Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Гродна13-14 ХІ 2008 г.)

У зборнік увайшлі матэрыялы ХV міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці». Прадстаўлены матэрыялы па наступных праблемах: гісторыя і эканоміка ўсходніх і заходніх славян; культуралогія, літаратура і мовазнаўства ўсходніх і заходніх славян; этнаканфесійныя адносіны на беларуска-польскім памежжы....… More

pdf

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны...… More

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы Х Міжнароднай канферэнцыі (Гродна - Мір, 24-25 кастрычніка 2002 г.)

Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org