en

Кудасава Наста

Кудасава Наста

Кудасава Наста, паэтка.

Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.

Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013), “Маё невымаўля” (2016).

Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года». Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 г., лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні, а таксама розных міжнародных паэтычных фестываляў – “Вершы на асфальце”, “Кіеўскія лаўры”, “Meridian Lutsk” і інш. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, англійскую і іншыя мовы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Кудасава Наста :: Publications

Я працягваю


Кудасава Наста

Наста Кудасава - беларуская паэтка, пераклад-чыца. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове Гомель-скай вобласці. Аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Мае невымаўля»(2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Побач» (2022). Перакладае паэзію з рускай, украінскай, удмурц-кай на беларускую...… More

Вясна. Вуснам цесна

вершы, пераклады, проза
Кудасава Наста

У кнігу ўвайшлі найлепшыя творы аўтаркі з папярэдніх зборнікаў і новыя тэксты. Вершы, проза і дзённікавыя запісы выяўляюць непаўторнасць лірычнага светапогляду паэтэсы, багацце яе вобразных і рытміка-інтанацыйных знаходак, поліфанічнасць эмацыйных перажыванняў, шчырасць і дасканаласць мастацкага стылю....… More

pdf epub

Маё невымаўля

Вершы
Кудасава Наста

Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016". Аўтарка пра сваю кнігу: “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё...… More

pdf

Рыбы


Кудасава Наста

Кудасава Наста, паэтка. Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года». Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 г., лаўрэатка першага фэста Уладзіміра...… More

pdf

Лісьце маіх рук

паэзія
Кудасава Наста

Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 3 (175) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

«Залатыя праменні 25 сакавіка» ...Усебеларускі Кангрэс, які адбыўся 5–18 снежня 1917 года (па старым стылі), абвясціў Беларусь Народнаю Рэспублікаю і абраў Раду Кангрэса і яе Выканаўчы Камітэт, якім даручыў скласці першы ўрад Беларусі і ўвайсці ў перагаворы з расійскім і ўкраінскім урадамі аб фармальным...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 2 (150) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Быў светлы, трошкі зажураны, вераснёўскі дзень. Мы з Алесем выбраліся ў грыбы. Ён прыехаў да мяне на Вілейшчыну. Маю родную вёску Клеявічы, прыгожую, песенную, што маляўніча цягнулася паўз Бесядзь, знішчыў Чарнобыль. Алесевы Бялынкавічы, што стаяць таксама на Бесядзі, — наўпрост ад маёй кіламетраў дзесяць...… More

pdf

Дзеяслоў 93

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 1 (113) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Сотні кніг лепшых нацыянальных аўтараў, аформленыя і падрыхтаваныя для чытачоў рознага густу, рознай ступені дасведчанасці і розных фінансавых магчымасцяў, — гэта мроя асобных беларускіх пакупнікоў і звыклая рэальнасць для жыхароў іншых краін. У мінскай кнігарні часта немагчыма знайсці нават творы пісьменніка...… More

pdf

Маладосць 9 (730) 2014

Літаратурна-мастацкі часопіс

«Маладосць» надта ж любіць хадзіць у госці да сваіх чытачоў: супрацоўнікі рэдакцыі з радасцю наведваюць школы, бібліятэкі, універсітэты ды іншыя ўстановы, дзе можна адшукаць актуальных і патэнцыйных аўтараў/чытачоў і проста неабыякавых да ўсяго беларускага людзей. 19 верасня адбылася сустрэча з вучнямі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org