- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта ўжо чацвёртая брашура з серыі Праз адукацыю - да грамадзянскай супольнасці. Тры папярэднія былі напісаныя беларускімі аўтарамі – у гэтай сваім досведам з беларускім Чытачом хочуць падзяліцца аўтары з Польшчы. Аўтары былі падабраныя такім чынам, каб кожны мог прадставіць іншы погляд на польскую адукацыю. Габрыэля Вятр - журналістка, якая займаецца адукацыйнай праблематыкай. Для газеты “Шчэцінскі кур’ер” яна апісвае праблемы шчэцінскіх школаў, адукацыі і выхавання: з задавальненнем аднатоўвае поспехі, рэагуе вострым пяром там, дзе трэба нешта выправіць або ратаваць ад дамаганняў чыноўнікаў. Яна па адукацыі сацыёлаг, а таму мае нагоду назіраць адукацыйныя працэсы на шырокім фоне грамадскіх зменаў у Польшчы і свеце. Ёанна Фенрых-Смаліньска – маладая настаўніца польскай мовы, яна навучае дзяцей толькі другі год пасля заканчэння ВНУ. Яна нясе ў сабе энтузіязм і адначасна хуткія назіранні таго, што робіцца ў школьным жыцці. Да ўсяго яна – выдатны харцэрскі інструктар і як камендант харугвы, харцмайстар і Харцэрка Рэчы Паспалітай дасягнула амаль усяго, чаго можна дасягнуць у гэтай галіне. Нарэшце, найстарэйшы ў коле аўтараў, Пшэмыслаў Фенрых, з’яўляецца настаўнікам і трэнерам, які навучае інтэрактыўнымі метадамі, як у школах, так і на семінарах Фонду Развіцця Лакальнай Дэмакратыі. Ён удзельнічаў пры стварэнні трох школаў у Шчэціне: Грамадскага агульнаадукацыйнага ліцэю, Каталіцкага агульнаадукацыйнага ліцэю і Каталіцкай гімназіі. Кіраванне Камісіяй па адукацыі, спорту і адпачынку дазваляе яму больш шырока глядзе