- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Бібліі ўзгадваецца шмат старажытных народаў без дакладных зьвестак пра час іх зьяўленьня на гістарычнай арэне, месцы пражываньня і міфацыі. У пэўных выпадках рэальнасьць іх існаваньня ў мінулым пацьвердзілася яшчэ ў XIX ст. дасьледваньнямі старажытнаэгіпецкіх, мэсапатамскіх і антычных пісьмовых крыніцаў. Але й да нашага часу ў гэтым пытаньні застаецца шмат нявысьветленага, дзеля таго што ў рознамоўных тэкстах часта адныя і тыя ж народы называліся па-рознаму. Сваю ролю адыграла й тая акалічнасьць, што этнасы, якія існавалі сынхронна, адрозна называліся суседзямі. Далёка не заўсёды лягічна і гістарычна абгрунтаваная саманазва некаторых народаў была агульнапрынятай, напрыклад, у дьшляматычнай перапісцы тых аддаленых эпохаў. У шэрагу выпадкаў няроднасныя народы з рознай матар'яльнай і духоўнай культурай называліся аднолькава паводле агульнапрынятых геаграфічных назваў месцаў іх працяглага або часовага пражываньня. (Г. Лаўгяла, Хеты, іх суседзі і "біблейскія хеты", фрагмэнт)