- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зь вялічэзным смуткам мы разьвіталіся зь Юркам Станкевічам, шматгадовым рэдактарам часопісу “Крывія”, лідэрам і сымбалем беларускай грамады ў Чэхіі. Юрка Станкевіч нарадзіўся ў Вільні і быў настарэйшым з трох сыноў вядомага прафэсара Яна Станкевіча і ягонай жонкі-чэшкі Марыі Навакавай. Прыхільнасьць Яна Станкевіча да ідэі незалежнасьці Беларусі вымусіла яго і ягоную сямью пакінуць Радзіму. Спачатку была Прага, потым паваенная амэрыканская зона акупацыі ў Нямеччыне і ўрэшце – Злучаныя Штаты Амэрыкі. Менавіта на амэрыканскай зямлі Юрка атрымаў адукацыю і працаваў большую частку свайго доўгага жыцьця.