- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каля двух дзясяткаў беларусаў сабраліся каля амбасады Беларусі ў Празе. Прысутныя разгарнулі плякаты з заклікамі да байкоту і ў падтрымку палітвязьняў, а таксама зладзілі імправізаваную выставу сатырычных малюнкаў на тэму выбараў. Сам будынак амбасады ачапілі супрацоўнікі праскай паліцыі. Яны правяралі і перапісвалі дадзеныя ўдзельнікаў акцыі, а таксама журналістаў. Мы налічылі 12 машынаў паліцыі, якія дзяжурылі побач з будынкам. Некаторыя паліцыянты дзяжурылі з сабакамі. З вокан амбасады удзельнікаў пікету здымалі на відэакамэру. Арганізатары акцыі спрабавалі перадаць супрацоўнікам амбасады пэтыцыю з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў, пакараць вінаватых у парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, а таксама гарантаваць беларусам свабодныя выбары. Аднак супрацоўнікі амбасады прымаць дакумэнт адмовіліся.