- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што дзяліць? Нядаўна, калі я знайшоў землякоў у Празе Чэскай, вельмі ўзрадаваўся, бо сапраўды акрамя расейскай, украінскай ды чэскай мовы тут ня чуў іншай. Раптоўна прыйшла магчымасьць ня толькі паразмаўляць на роднай мове але й пазнаёміцца зь мясцовымі беларусамі, якіх, як я даведаўся, ня вельмі шмат, але ж яны неяк гуртуюцца. Першае ўражаньне было вельмі добрым і пачуцьці перапаўнялі мяне, Я быў вельмі задаволены ад адносінаў, якія, як я бачыў, будуць мець будучыню. Мара памяркоўна ператваралася ў дзейснасьць. Беларуская культура жыве! Няхай за мяжой, няхай у сьціплым выглядзе, але кут нечага роднага існуе. Канешне, як усё першае мінае і мінула захапленьне ад першых хваляваньняў, знаёмстваў з рэальнымі беларусамі якія нясуць сьцяг “НАШ СЬЦЯГ” і робяць сёньняшнюю гісторыю. Чалавек пачынае разумець і бачыць сытуацыю ня толькі з вуліцы але і з самага нутра той мроі, што яго штурхае уперад, і тая-ж дзейснасьць якая уражвае яна-ж так сама і абраджвае.