- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канец “аксамітнай” дыктатуры. Тое, чаго мы чакалі і адначасова баяліся, адбылося. Беларускі рэжым нарэшце паказаў усім і ўся, што цэтлік “апошняй дыктатуры Эўропы”—гэта не гіпэрбала, а рэчаіснасьць. Напачатку стаяла фальшывае адчуваньне ўласнай бясьпекі: з дапамогай уласнай прапаганды рэжым урэшце сам пераканаў сябе, што ён карыстаецца народнай падтрымкай і што яму нічога не пагражае. Далей адбылася “прыкрая” памылка: дазвол на тэлевыступы кандыдатаў і іх нецэнзураваньне. Некалькі хвілінаў на тэлеэкране зьмяніла атмасфэру ў краіне і расклад сілаў. І пачалося: па ўсёй краіне закаласіліся “тэрарысты”, агенты Захаду. Упершыню за 12 гадоў рэпрэсіі набылі сапраўды павальны, масавы характар. Калі раней параўнаньні з Фідэлем Кастра здаваліся шмат каму, і мне ў тым ліку, перабольшаньнем, дык цяпер яны выглядаюць канстатацыяй факту.