- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошні ліст Вацлава Гаўла. У сьнежні летась, пасьля арыштаў сотняў удзельнікаў пратэстаў супраць прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, мы папрасілі вядомых палітыкаў, літаратараў, філёзафаў з усяго сьвету прачытаць імёны людзей, якія апынуліся за кратамі. Джордж Буш адкрываў чытаньне, а Вацлаў Гавэл завяршаў сьпіс – я папрасіў яго прачытаць імёны, якія пачынаюцца на апошнюю літару алфавіта, «я»: Вацлаў Гавэл, колішні , былы прэзыдэнт Чэхіі Напярэдадні гадавіны тых падзеяў я ізноў зьвярнуўся да Вацлава Гаўла з просьбай – павіншаваць з Новым годам, Калядамі палітычных зьняволеных у Беларусі. Я таксама прасіў аб аўдыёзапісе віншаваньня, ці нават відэазапісе.