be
pdf

Крывія 23

Выданьне беларускай дыяспары ў Чэхіі

Прэзэнтацыя кніжак Зянона Пазьняка. 20 год таму, 25-га жніўня 1991, Беларусь абвясьціла сябе сувэрэннай дзяржавай, незалежнай ад Савецкага Саюзу. Дзякуючы дамаганьням парляманцкай апазыцыі (фракцыі БНФ), Вярхоўны Савет 12-га скліканьня фармальна надаў дэклярацыі аб сувэрэнітэце канстытуцыйную сілу. Поў году пазьней, у лістападзе таго-ж году, кіраўнік незалежнай Беларусі, разам з кіраўнікамі незалежных Расіі й Украіны, пастанавілі зьліквідаваць Савецкі Саюз. З нагоды 20-тых угодкаў гэтых падзеяў, сп. Зянон Пазьняк, старшыня тагачаснай апазыцыйнай фракцыі БНФ, наведаў 27-га жніўня 2011 г. беларусаў Прагі, дзеля прэзэнтацыі сваіх новых кніжак, што насьвятляюць тую гістарычную пару: "Сэсія Незалежнасьці", "Дэпутаты Незалежнасьці," "Цяжкі Час" і іншыя. Пасьля самой прэзэнтацыі, сп. Пазьняк падзяліўся сваімі ўспамінамі на тыя напружаныя жнівеньскія дні. Ён падчыркнуў, што незалежніцкая дэпутацкая апазыцыйная фракцыя складала тады толькі 8% усяго парляманту. Камуністычная бальшыня дэпутатаў тады на нейкі час разгубілася, бо сытуацыя ў савецкай сталіцы, Маскве, стала вельмі няяснай, пасьля няўдачнага анты-гарбачоўскага пучу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывія
  • Месца выхаду: Прага
  • Дата выхаду: 2011-09
  • Copyright: © 2006-2011 by Крывія
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org