- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Літаратурны вечар у Café Sladkovský. Сустрэча зь беларускімі літаратарамі й перакладчыкамі, якую арганізавала Грамадзянская Беларусь, падавалася пройдзе ў звычайным “піўным” фармаце. Але, нечакана для мяне, яна аказалася сапраўдным літаратурным вечарам. Невялічкі пакой кавярні Sladkovský сваім інтэр'ерам і атмасферай пераносіў у 20-30-ыя гады мінулага стагодзьдзя, перыяд Першай Рэспублікі. Менавіта ў тыя часы шматлікія кавярні былі цэнтрам культурнага і літаратурнага жыцьця, пакуль не з’явіўся тэлевізар і інтэрнэт і мы ўсе не пераселі да экранаў. Таму той вечар мяне асабліва ўсхваляваў, бо нагадаў якую радасьць можа прыносіць мастацтва жывога слова. Вёў імпрэзу вядомы паэт і літаратар Андрэй Хадановіч, якога для чэхаў тлумачыў багеміст і перакладчык Сяргей Сматрычэнка.