- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Празе пачынаюцца рэгулярныя беларускія набажэнствы. 26 верасьня у праскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка пачынае рэгулярныя беларускія набажэнствы. Службы будуць праводзіцца кожную апошнюю нядзелю месяца. У інтэрвію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў: “Ужо складзены плян набажэнстваў у беларускім грэка-каталіцкім душпастырстве Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Празе. Магу паведаміць, што сьвяточныя і звычайныя нядзельныя службы пройдуць 26 верасьня, 31 кастрычніка, 28 лістапада, 25 сьнежня, 26 сьнежня, 27 лютага, 25 сакавіка, 26 сакавіка, 27 сакавіка, 24 красавіка, 29 траўня.