- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Празе будзе устаноўленая шыльда ў гонар Ларысы Геніюш. Падведзены вынікі конкурсу на найлепшы праект мэмарыяльнай шыльды ў гонар Ларысы Геніюш. Яе маюць устанавіць на доме №7 на вуліцы Гэржманава ў Празе, дзе жыла паэтка да яе зьняволеньня савецкімі спэцорганамі ў 1948 годзе. Пераможцам конкурсу стаў скульптар Гэнік Лойка. Конкурс быў абвешчаны грамадзкім аргкамітэтам, утвораным для падрыхтоўкі сьвяткаваньня стагодзьдзя Ларысы Геніюш, якое будзе сёлета 9 жніўня. У праграме аргкамітэту ў ліку іншых пашанотных імпрэзаў мяркуецца і ўстанаўленьне шыльды на доме ў Празе, дзе прайшлі, можа быць, самыя шчасьлівыя гады паэткі. Менавіта такой, маладой, прыгожай і лятуценнай, выявіў яе ў сваім праекце пераможца конкурсу.